Select your language

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) праводзіць конкурс сярод моладзі на лепшую работу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Удзельнікамі конкурсу могуць быць студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь першай і другой ступеняў адукацыі, а таксама выпускнікі, якія скончылі навучанне ў год правядзення конкурсу або ў год, які папярэднічае году правядзення конкурсу.

Тэматыка конкурсных работ ўключае актуальныя пытанні аховы, абароны і кіравання інтэлектуальнай уласнасцю.

Падрабязная інфармацыя пра конкурс і афармленне конкурсных работ размешчана на сайце НЦІУ www.belgospatent.org.by ў раздзеле «Актуальна».

Заяўкі на ўдзел у конкурсе неабходна прадставіць у НЦІУ да 5 сакавіка 2018 года.

Інфармацыю пра ўдзельнікаў конкурсу (прозвішча, імя, імя па бацьку, курс, назва работы) трэба выслаць па электроннай пошце на адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Драздовай Т.Г. (Тэл. 209-51-59) да 1 лютага 2018 года.