У 2017 г. СНДЛ «Інавацыйныя тэхналогіі ў турызме» пры кафедры міжнароднага турызму ФМА БДУ было праведзена першае ў Беларусі даследаванне ступені гатоўнасці нашага турыстычнага рынку да ўкаранення інклюзіўных падыходаў. Гаворка ідзе пра даступнасці турызму, культуры і спорту для людзей, якія могуць мець пэўныя асаблівыя патрэбы. Гэта ў першую чаргу людзі з інваліднасцю, пажылыя людзі, бацькі з маленькімі дзецьмі, цяжарныя жанчыны, людзі з алергіяй і г.д. На сённяшні момант інклюзіўны турызм у Беларусі практычна не развіты, пры тым, што патэнцыйны попыт на падобныя паслугі складае паводле экспертных ацэнак больш за 26% насельніцтва.
Даследаванне паказала, што больш за 70% рэспандэнтаў згодныя з тым, што даступнасць павышае канкурэнтаздольнасць турыстычнага аб'екта, аднак каля трэці рэспандэнтаў не ўпэўненыя, што яны гатовы прадпрымаць якія-небудзь дзеянні па паляпшэнню даступнасці свайго аб'екта ў бліжэйшыя 5 гадоў.
Вынікі даследавання былі прэзентаваныя актывістамі СНДЛ на семінары «Турызм для ўсіх — павышаем ўсеагульную даступнасць» (23.10.2017 г.) і канферэнцыі «Беларусь у сучасным свеце" (25.10.2017 г). Да канца года на аснове атрыманых вынікаў актывам СНДЛ будуць распрацаваны прапановы для Міністэрства спорту і турызму РБ па развіцці інклюзіўнага турызму ў Беларусі.
