27 кастрычніка адбылася сустрэча студэнтаў факультэта міжнародных адносін з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпусу Рэспублікі Эквадор у Рэспубліцы Беларусь. Сустрэча праходзіла ў пасольстве Рэспублікі Эквадор. Дзякуючы арганізатарам, госці з першых крокаў змаглі прачуць каларыт краіны і яе самабытнасць. Больш падрабязна аб гэтых асаблівасцях распавядалася ў відэароліку, які прэзентаваў Рэспубліку Эквадор.
На сустрэчы прысутнічалі студэнты 1—4 курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" і спецыялісты дыпламатычнай службы, сярод якіх Карлас Ларэа Давіла, пасол Рэспублікі Эквадор у Рэспублікі Беларусь, і Фернанда Гусман, Першы сакратар Пасольства Рэспублікі Эквадор у Рэспубліцы Беларусь.
Тэматыка сустрэчы не абмежавалася толькі культурным аспектах, таксама былі закрануты пытанні ўмацавання адносін Беларусі і Эквадора. І пакуль студэнты першага курса спрабавалі засвоіць падчас сустрэчы ўсе, што ў іх сілах (іспанскую мову яны пачалі вывучаць ўсяго два месяцы таму), студэнты старэйшых курсаў актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы, задавалі пытанні, якія цікавяць іх. Прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу Рэспублікі Эквадор, абапіраючыся на свой вопыт, далі студэнтам, як будучым спецыялістам, працуючым у міжнароднай сферы, каштоўныя парады.
Асабліва хацелася б адзначыць дружалюбную абстаноўку сустрэчы, дзе кожны ўдзельнік быў настроены на адкрыты дыялог, што пакінула незабыўныя ўражанні.
Сустрэча ў пасольстве Рэспублікі Эквадор выклікала і ў студэнтаў, і ў выкладчыкаў жаданне больш паглыбленага вывучэння Эквадора не толькі ў якасці турыстычнай краіны, але і краіны, адкрытай для культурнага і эканамічнага дыялогу, абмену магчымасцямі, усебаковага супрацоўніцтва. А студэнты першых курсаў атрымалі выдатную магчымасць пачуць іспанскае маўленне ад носьбітаў мовы і пагутарыць з імі, хай нават і на элементарным узроўні.
{gallery}2017/2017_10_27{/gallery}