24 кастрычніка адбылося пасяджэнне дыскусійнага клуба «Debate on FIRe» кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка, магістра міжкультурнай камунікацыі Святланы Уладзіміраўны Салаўёвай, прысвечанае абмеркаванню такой з'явы, як шлюбы па дамоўленасці «Arranged Marriages: a Part of Cultural Heritage or Anachronism?» У адпаведнасці з практыкай падбор жаніха і нявесты ажыццяўляецца іх сваякамі. Нягледзячы на тое, што такая форма арганізацыі сямейных адносін больш не тыповая для краін Еўропы, яна шырока прадстаўлена ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі, на Блізкім Усходзе і ў шэрагу афрыканскіх дзяржаў, якія ўваходзяць у склад Садружнасці Нацый. У ходзе актыўнага абмеркавання ўдзельнікі дыскусійнага клуба паспрабавалі разгледзець шлюбы па дамоўленасці з розных бакоў. Былі прадстаўлены меркаванні ліберальных палітыкаў, гісторыкаў, спецыялістаў у галіне міжкультурнай камунікацыі, сямейных псіхолагаў, усходазнаўцаў, рэлігійных дзеячоў і іншых прадстаўнікоў публічных прафесій. Пасяджэнне праходзіла ў фармаце брытанскіх парламенцкіх дэбатаў.
Найбольш складанымі і адначасова цікавымі для ўдзельнікаў сталі раўнды тыпу "пытанне-адказ", якія патрабавалі глыбокіх ведаў у галіне сямейнага права, агульнай эрудыцыі, а таксама уменняў спантаннай прамовы на замежнай мове. На завяршальным этапе праводзілася галасаванне сярод прысутных студэнтаў за самога пераканаўчага спікера. Кіраўніцтва клуба выказвае падзяку самым актыўным удзельнікам пасяджэння: Алене Лаўранавай, Марыі Хілько, Віктару Барадуліну, Дар'і Спасюк, Ганне Доўгай, Юліі Швабовіч, Аляксандры Ткачэнка, а таксама Беаце Сяліцкай, якая набрала найбольшую колькасць галасоў гледачоў. Будзем спадзявацца, што падобныя мерапрыемствы дапамогуць нашым студэнтам развіваць культуру палемічнай прамовы, што асабліва важна для спецыялістаў міжнароднага профілю.
Запрашаем усіх жадаючых на пасяджэння клуба «Debate on FIRe»!
{gallery}2017/2017_10_24{/gallery}