Select your language

11 кастрычніка 2017 г. на факультэце міжнародных адносін адбылася сустрэча студэнтаў 1—4 курсаў з прадстаўнікамі краін Лацінскай Амерыкі: Эквадора, Венесуэлы і Кубы.
На сустрэчы прысутнічалі Карлас Ларрэа Давіла, пасол Рэспублікі Эквадор у Рэспублікі Беларусь, Херарда Суарэс Альварэс, пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь, Фернанда Гусман, Першы сакратарПасольства Рэспублікі Эквадор у Рэспубліцы Беларусь, а таксама Хасэ Багіана Перыччы, пасол Баліварыянскай рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь .
Сустрэча пачалася з паведамлення пра адносіны Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі. Былі закрануты пытанні шматвектарных знешнеэканамічных сувязяў, палітычнага супрацоўніцтва нашых краін. Выступоўцы вызначылі асноўныя аспекты адносін Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі, гісторыю іх вызначэння і перспектывы далейшага развіцця.
Студэнты з вялікай цікавасцю слухалі гасцей, а пасля змаглі задаць свае пытанні.
Таксама на сустрэчы быў прадстаўлены плён сумеснай працы доктара гістарычных навук, прафесара Аляксандра Аляксандравіча Чалядзінскіага і Фернанда Гусмана. Да публікацыі кнігі рыхтаваліся доўгі час. Тэмы, адлюстраваныя тут, сёння дастаткова актуальныя. Для напісання дадзенай манаграфіі было выкарыстана 179 крыніц. На сустрэчы акцэнтавалася ўвага на тым, што дадзеная кніга будзе карысная ўсім, хто вывучае Лацінскую Амерыку, у прыватнасці, Эквадор. У манаграфіі адлюстраваны асноўныя рысы эканамічных, інфармацыйных, культурных і палітычных адносін Беларусі і Эквадора. Праца апублікавана на рускай і іспанскай мовах.

Тэкст: Ягор Крупянькоў, студэнт 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны"
Фота: Лізавета Жарнавая, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму»

{gallery}2017/2017_10_11_02{/gallery}