Select your language

19 кастрычніка на факультэце міжнародных адносін адбыўся «круглы стол» «Ініцыятывы Казахстана ў рамках ЕАЭС і ШОС». У мерапрыемстве прынялі ўдзел эксперты з Казахстана, саветнік-пасланнік пасольства Рэспублікі Казахстан у Беларусі М. Т. Лаумулін, дырэктар Цэнтра міжнародных даследаванняў ФМА БДУ А. А. Дастанка, супрацоўнікі кафедры міжнародных адносін і кафедры дыпламатычнай і консульскай службы, а таксама студэнты факультэта. У дакладзе вядучага эксперта АТ «Цэнтр ваенна-стратэгічных даследаванняў" Марата Максумавіча Шыбутава былі раскрыты асноўныя трэнды развіцця Казахстана.

Даклад эксперта па міжнародных адносінах міжнароднага цэнтра казахстанска-кітайскага партнёрства «China Center» Таццяны Уладзіміраўны Каукенавай быў прысвечаны супрацоўніцтву Казахстана і Кітая ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях». Прэзідэнт некамерцыйнага аб'яднання юрыдычных асоб «Інтэрнэт-асацыяцыя Казахстана», эксперт у галіне новых тэхналогій, медыя і кіберпрасторы Шаўкат Умаравіч Сабіра у сваім выступе разгледзеў месца Казахстана ў інфармацыйным полі 2017 г. Праблемы, закранутыя ў дакладах запрошаных экспертаў, выклікалі вялікую цікавасць удзельнікаў «круглага стала». Пасля адбылася дыскусія, у рамках якой удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі такія пытанні, як працэс фрагментацыі постсавецкай прасторы, праблемы ваенна-палітычнай бяспекі і стабільнасці ў цэнтральна-азіяцкім рэгіёне, а таксама перспектывы супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан. Пасля заканчэння дыскусіі загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы А. В. Русаковіч падзякаваў гасцям з Казахстана за цікавыя даклады і змястоўныя адказы на пытанні і выказаў надзею, што такога роду візіты ў будучыні набудуць рэгулярны характар. 

І. М. Аўласенка, старшы выкладчык кафедры міжнародных адносін

{gallery}2017/2017_10_19{/gallery}