На кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў ФМА БДУ паспяхова прайшлі традыцыйныя штогадовыя Дыпламатычныя чытанні. Студэнты 1—4 курсаў спецыяльнасцяў "Міжнароднае права", "Міжнародныя адносіны" і "Лінгвакраіназнаўства» прынялі актыўны ўдзел у круглых сталах, дэбатах, дыскусіях і віктарынах. Пад кіраўніцтвам прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры студэнты падрыхтавалі разнастайныя па тэматыцы і формах мерапрыемствы. Так, на 1 курсе "Міжнародных адносін" прайшлі конкурсы на лепшую прэзентацыю Вялікабрытаніі і ЗША. На 2 курсе "Міжнародных адносін" была праведзена дыскусія «The British Constitutional system». На 4 курсе "Міжнародных адносін" былі арганізаваны case-studies «How do we define terrorism?» «Globalization: Does it make the world richer or poorer?», «Should and could the world become a place free of nuclear weapons?». У рамках вывучэння спецыяльнасці "Міжнароднае права" адбыліся розныя прэзентацыі і канферэнцыя на актуальныя тэмы: «Crime in a big city (NYC)», «Global Issues on the United Nations'Agenda». На 3 і 4 курсах срецыяльнасці "Міжнароднае права" у фармаце дыскусійнага клуба абмеркаваны такія важныя тэмы, як «Juvenile Justice», «Sources of Law», «Challenging the Future of the UNO» і «Visa-Free Regime in the Republic of Belarus for Belarusian Image on the International Arena», праведзены круглы стол «Terrorism and Afterterrorism», а таксама ролевая гульня «Political Speeches of Most Prominent Leaders» і дэбаты: «The Policy of Integration of Integrations», «Pros and Cons for Belarus to Enter the EU» і «Belarus Entrance into the WTO: Advantages and Disadvantages».
На 4 курсе спецыяльнасці "Лінгвакраіназваўства" праводзіўся конкурс прэзентацый «Global Issues Facing the World Today», а на 5 курсе студэнты абмеркавалі праблему «UNESCO World Heritage».
Дадзеныя мерапрыемствы ў рамках дыпламатычных чытанняў яшчэ больш раскрываюць творчы патэнцыял нашых студэнтаў і ўзмацняюць матывацыю да вывучэння англійскай мовы.
{gallery}2017/2017_10_23{/gallery}