На кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў 12 кастрычніка 2017 года адбыліся дыпламатычныя чытанні пры ўдзеле дацэнта А. Ф. Дрозд, дацэнта Л. В. Маркінай, старэйшых выкладчыкаў Г. Г. Дзянісавай, выкладчыка Е. А. Сухарэнкі. Ганаровым госцем дыпламатычных чытанняў стаў дацэнт кафедры міжнароднага турызму Пётр Восіпавіч Сарока, які неаднаразова прымаў удзел у розных мерапрыемствах кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў.
П. В. Сарока прыняў актыўны ўдзел у абмеркаванні прэзентацый студэнтаў 4 курса па тэме «The Hospitality Industry: trends and challenges» і задаў шэраг цікавячых яго пытанняў, якія выклікалі ажыўленую дыскусію.
Дадзенае мерапрыемства мела важную практычную накіраванасць, паколькі рашэнне прафесійных задач у сітуацыях іншамоўных зносін спрыяе станаўленню прафесійнага мыслення студэнтаў і павышае матывацыю вывучэння мовы спецыяльнасці.
Усталяванне міжпрадметных сувязяў дазваляе студэнтам знаёміцца з дасягненнямі ў прафесійнай сферы, што спрыяе развіццю цікавасці да вывучэння замежнай мовы спецыяльнасці.
Выказваем асаблівую падзяку Пятру Восіповічу за актыўны ўдзел у дыпламатычных чытаннях.
В. У. Горбат, А.С. Канончык,студэнткі 4 курса
