Select your language

У рамках амерыканскай праграмы сенатара Фулбрайта (ЗША) Беларусь і, у прыватнасці, наш факультэт наведала Брэнда Лакі — прафесар у сферы інтэрпрэтацыі спадчыны. Брэнда працуе ў University of Wisconsin-Stevens Point College of Natural Resources і прыехала ў Беларусь па запрашэнні БГА «Адпачынак у вёсцы», а таксама нашага факультэта. Візіт доўжыўся з 24 жніўня па 9 верасня і пакінуў шмат прыемных уражанняў і планаў на далейшае супрацоўніцтва.
Падчас візіту былі прачытаны лекцыі і праведзены семінары са студэнтамі розных курсаў, на якіх асвятляліся найважнейшыя моманты ў тэме інтэрпрэтацыі спадчыны розных краін. Удзельнікі праяўлялі жывую цікавасць як да лекцый і прадмету ў цэлым, так і да працэсу навучання ў Злучаных Штатах Амерыкі. Абмяркоўвалася магчымае з'яўленне якіх-небудзь праграм, дзякуючы якім можна будзе паехаць у ЗША навучацца па абмене.
Падводзячы вынікі сустрэчы, можна смела казаць пра тое, што абодва бакі маюць вялікае жаданне працягваць сумесную працу па абмене вопытам у сферы турызму. У планах — падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж двума ўніверсітэтамі, сумесныя праекты, публікацыі і многае іншае. У прыватнасці, абмяркоўвалася пытанне занятасці студэнтаў на вакацыях і падчас практыкі. Улетку многія адпраўляюцца ў Амерыку працаваць па розных праграмах. Была агучана ідэя аб стварэнні падобнай праграмы, але абавязкова ў турыстычнай сферы. Такая праграма дала б магчымасць не толькі прайсці моўную і вытворчую практыку за мяжой, але і зарабіць грошай.

Аўтары: Уладзімір Швайко, Вольга Шыбнёва, студэнты 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму"

{gallery}2017/2017_10_18{/gallery}