Сёння, 17.10.2017 г., на факультэце міжнародных адносін адбылося адкрыццё англійскай камунікатыўнага клуба FIR COMMUNICATION CLUB, які будзе штомесяц прымаць гасцей (студэнтаў, якія вывучаюць англійскую мову як другую замежную, навучэнцаў старэйшых класаў, якія плануюць паступленне на ФМА, усіх жадаючых развіваць уменні вусных зносін на аснове найбольш актуальных і праблемных тэм) на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў. Кіраўнік клуба выкладчык кафедры, магістр адукацыі Вераніка Міхайлаўна Васілевіч.
Тэма сённяшняга пасяджэння была прысвечана новым папулярным сацыяльным сеткам, а таксама іх ролі ў жыцці кожнага з нас. У займальнай форме студэнты абмеркавалі плюсы і мінусы сацыяльных сетак і выступілі ў якасці экспертаў, падбіраючы аптымальныя сацыяльныя сеткі для розных катэгорый карыстальнікаў.
Чакаем усіх жадаючых удзельнічаць у працы нашага камунікатыўнага клуба на наступным пасяджэнні ў лістападзе!