14 кастрычніка 2017 г. адбылася першая сустрэча абітурыентаў з кафедрай мытнай справы ў рамках адкрыцця школ будучага мытніка і лагіста-міжнародніка. З розных куткоў Беларусі на ФМА прыехалі больш за 60 навучэнцаў 10—11 класаў сярэдніх школ, гімназій, а таксама Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча № 2. Перад слухачамі выступіў загадчык кафедры В. А. Астрога, старшы выкладчык М. Г. Кудрашоў, старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў А. С. Тамарына, студэнты—мытнікі 2—3 курсаў. У кабінеце гісторыі мытнай справы гасцям была прачытана лекцыя па гісторыі мытнай службы Беларусі.
В. А. Астрога, загадчык кафедры мытнай справы

