10 кастрычніка завяршыўся конкурс кітайскай мовы «Кітайская мова – мост». У гэтым годзе лепшай сярод 108 удзельнікаў з 89 краін свету стала выпускніца спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства" факультэта міжнародных адносін Таццяна Бейдзіна.
«Кітайская мова – мост» — самы маштабны міжнародны конкурс кітайскай мовы, удзельнікі конкурсу павінны прадэманстраваць не толькі высокі ўзровень валодання кітайскай мовай, але і веданне культуры Кітая. Віншуем Таццяну з перамогай і жадаем ёй далейшых поспехаў!