Select your language

11 кастрычніка на факультэце міжнародных адносін адбылася сустрэча, прысвечаная Усходняму партнёрству, са спецыяльным Паслом Каралеўства Нідэрландаў Адрыянам Пальмам.

Галоўнай тэмай стала абмеркаванне мэтаў Усходняга партнёрства. Сустрэча прайшла ў форме дыялога: Пасол не толькі выказваў сваё меркаванне, але і агітаваў студэнтаў адказваць на пастаўленыя ім пытанні ў рамках тэмы. Пытанні былі цікавыя і актуальныя.

Усходняе партнёрства — праект Еўрапейскага саюза, накіраваны на ўстанаўленне і развіццё інтэграцыйных сувязяў з шасцю постсавецкімі рэспублікамі, у лік якіх уваходзіць і Рэспубліка Беларусь. Адрыян Пальм адзначыў, што галоўнае — усталяванне адносін і паспяховая інтэграцыя. Пасол пазначыў тры асноўныя мэты, якія павінны быць дасягнуты гэтым праектам: мір, стабільнасць і росквіт.

Тэкст: Марыям Гукасян, студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны"
Фота: Арына Няхайчык, студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" 

{gallery}2017/2017_10_11{/gallery}