Select your language

Будучыя юрысты! 18 кастрычніка запрашаем Вас на ўнікальную падзею — першы Legal Tech Meet-up у Мінску з самымі перадавымі юрыстамі галіны. Перад Вамі выступяць:

  • Дзмітрый Гадомскі (CEO кампаніі Axon Partners, прадстаўнік Kyiv Legal Hackers)
  • Хольгер Цшайге (генеральны дырэктар Infotropic Media, прадстаўнік European Legal Тech Association у Расіі).

У межах сустрэчы мы абмяркуем асноўныя трэнды, тэндэнцыі і перспектывы юрыспрудэнцыі, закранем актуальныя тэмы Legal Tech: AI, blockchain, smart contracts і даведаемся, да чаго будучым юрыстам лепш рыхтавацца ўжо зараз, каб не "выпасці" з прафесіі праз некалькі гадоў.

ТАКІМ ЧЫНАМ:
Месца сустрэчы: факультэт міжнародных адносін (аўдыторыя 1302).
Час: 18.30.