Подождите, идет загрузка сайта ...

У рамках дыпламатычных чытанняў, якія праводзяцца кафедрай англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, 9 кастрычніка 2017 года адбылася сустрэча студэнтаў чацвёртага курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму» з генеральным мэнэджарам гатэля Marriott Reinassance Minsk Дзіркам Вліербумам. Дадзенае мерапрыемства дазволіла замацаваць тэарэтычныя веды, атрыманыя ў ходзе навучання, і павысіць матывацыю студэнтаў да вывучэння індустрыі гасціннасці.

Супрацоўнікі кампаніі правялі экскурсію па гатэлі, падчас якой студэнты азнаёміліся з нумарным фондам гатэля, працай рэстарана і SPA-цэнтра. Падчас экскурсіі былі растлумачаны асноўныя канкурэнтныя перавагі гатэля Renaissance, а таксама яго адрозненні ад іншых брэндаў Marriott.

Пасля экскурсіі адбылася сустрэча з генеральным мэнэджарам гатэля Renaissance Minsk Дзіркам Вліербумам. У сваёй прэзентацыі ён падзяліўся са студэнтамі вопытам у развіцці індустрыі гасціннасці, распавёў пра свой кар'ерны шлях, патлумачыў, якімі якасцямі павінен валодаць паспяховы менеджэр і працаўнік індустрыі гасціннасці. Праведзеная сустрэча выклікала павышаную цікавасць студэнтаў да будучай прафесійнай дзейнасці, а таксама падвысіла ўзровень зацікаўленасці ў вывучэнні мовы спецыяльнасці.

Асаблівую падзяку выказваем выпускніцы аддзялення "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму» Наталлі Мажуль, а таксама выкладчыкам А. Ф. Дрозд, В. М. Дзядок, Н. В. Фамічовай за арганізацыю сустрэчы з прафесіяналам індустрыі гасціннасці.

Студэнты 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму»

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 469 гасцей і ніводнага зарэгістраванага