Подождите, идет загрузка сайта ...

2 кастрычніка на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў стартавалі штогадовыя Дыпламатычныя чытанні. Студэнты 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка», якія вывучаюць англійскую мову як другую замежную, разам з выкладчыкамі К. В. Грыневіч і Ю. Л. Майсюк сабраліся для абмеркавання тэмы Fake News: Problems and Solutions.
У рамках круглага стала абмяркоўвалася праблема сапраўднасці навін і дакладнасці крыніц інфармацыі. Гэтая тэма ў апошні час станавіцца ўсё больш актуальнай. Як даведацца, ці заслугоўвае знойдзеная ў інтэрнэце інфармацыя даверу і ці можна спасылацца на яе пры падрыхтоўцы да заняткаў, а таксама каму выгадна распаўсюджваць сфабрыкаваныя навіны? У сваёй прэзентацыі студэнткі Віталіна Шаравар, Анастасія Бірук і Кацярына Данілевіч пастараліся раскрыць тэму і знайсці адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні. Далей удзельнікі круглага стала змаглі папрактыкавацца ў вызначэнні сапраўднасці навін, паколькі ўсе студэнты падрыхтавалі цікавыя інфармацыйныя паведамленні для далейшага абмеркавання.
Дыскусія атрымалася займальнай і карыснай, а веды і навыкі, набытыя ў ходзе абмеркавання студэнтамі, прынясуць карысць у іх далейшай вучэбнай і прафесійнай дзейнасці.

Ю. Л. Майсюк, старшы выкладчык кафедры 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 360 гасцей і ніводнага зарэгістраванага