17 кастрычніка 2017 г. на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў плануецца адкрыццё камунікатыўныя клуба FIR COMMUNICATION CLUB
Кіраўнік — Вераніка Міхайлаўна Васілевіч, выкладчык кафедры
Камунікатыўны клуб FIR COMMUNICATION CLUB плануе праводзіць пасяджэнні 1 раз у месяц (кожны трэці аўторак). Месца правядзення — факультэт міжнародных адносін. Час дзейнасці клуба — 12.00— 13.30. Аўдыторыя будзе названа ў анонсах на афіцыйным сайце ФМА.
- Мэтавая аўдыторыя
- Студэнты, якія вывучаюць англійскую мову як другую замежную на факультэце міжнародных адносін
- Вучні старэйшых класаў, якія плануюць паступленне на ФМА
- усе жадаючыя
- Мэты камунікатыўнага клуба
- Развіваць уменні вусных іншамоўных зносін (парных, групавых) студэнтаў, які вывучаюць англійскую мову як другую замежную, на аснове найбольш актуальных, папулярных і ў той жа час праблемных тэм, прадпісаных вучэбнай праграмай;
- Павялічыць лексічны слоўнік у рамках абмяркоўваемых тэм. Засваенне ідыём і фразавых дзеясловаў;
- Удасканальваць навыкі ўспрымання мовы на слых за кошт праслухоўвання навін, падкастаў, песень як сродкаў для пераходу ў маўленне.
- Прыблізны змест праграмы клуба

- Метады работы
- Групавыя (круглы стол, каманды, дэбаты)
- Парныя
- Студэнт-выкладчык
- Анлайн-рэжым (афіцыйная група ў vk)
- Метадычныя сродкі
- Выкарыстанне аўтэнтычных відэа Youtube
- Выкарыстанне сучасных падкастаў і навін (breakingnewsenglish.com, British Council podcasts)
- Выкарыстанне рэсурсаў для развіцця маўленя (ESL discussions, isl worksheets)
- Выкарыстанне настольных гульняў (камунікатыўныя, граматычна арыентаваныя). Напрыклад, Activate Boardgames
- Выкарыстанне цытат, прымавак, прыказак, статусаў для развіцця моўнай, маўленчай і сацыякультурнай кампетэнцыі студэнтаў
- і г.д.
Прыклады сучасных сродкаў навучання, накіраваных на ўдасканаленне вокабуляра навучэнцаў, якія могуць актыўна выкарыстоўвацца ў рамках дзейнасці клуба.
![]() |
![]() |

