6 кастрычніка 2017 г. адбылася сустрэча студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" з кандыдатам фізіка-матэматычных навук, дацэнтам Сяргеем Віктаравічам Маркавым, загадчыкам кафедры шматпрацэсарных сістэм і сетак ФПМІ БДУ.
З'яўляючыся таксама дырэктарам Цэнтра кампетэнцый па ІТ БДУ, Сяргей Віктаравіч падзяліўся з нашымі студэнтамі актуальнай інфармацыяй аб інструментах аўтаматызацыі бізнес-працэсаў у кампаніях, у прыватнасці, распавёў аб тэхналогіях ERP і праграмных прадуктах SAP.
Выказваем вялікую падзяку Сяргею Віктаравічу за выдатную прэзентацыю, а таксама гатоўнасць працягваць супрацоўніцтва з нашымі студэнтамі і выкладчыкамі. Дадзеная сустрэча рэалізавана ў рамках навучальных курсаў «Практыка міжнароднага бізнэсу» і "Фінансаванне і менеджмент інавацый", і гэта быў наш шосты госць!