4 кастрычніка 2017 года на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў адбылася сустрэча выкладчыкаў кафедры і студэнтаў чацвёртага курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» з супрацоўнікам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Анатолем Аляксандравічам Чадліевым. Гэтую сустрэчу студэнты чакалі з нецярпеннем.
А. А. Чадліеў працуе перакладчыкам у аддзеле пісьмовага перакладу ААН больш за 29 гадоў. У сваім выступленні ён расказаў пра структуру ААН, яе падраздзяленні, задачы і функцыі ў цяперашні час.
Анатоль Аляксандравіч падрабязна спыніўся на відах перакладу, што важна для нашых студэнтаў, паколькі ў іх у праграме ёсць дадзены аспект, на працы сінхронных і пісьмовых перакладчыкаў, а таксама на тым, як перакладчыкам удаецца знаходзіць выйсце са складаных моўных «пастак».
Непадробную цікавасць выклікалі яркія і павучальныя прыклады аб міратворчых місіях у розных краінах, аб праблемах ААН у цяперашні час, аб будучых зменах у Арганізацыі і навінах у аддзеле перакладаў.
Сустрэча доўжылася дзве гадзіны, праводзілася ў сяброўскай, нязмушанай абстаноўцы. Прадмет абмеркавання выклікаў непадробную цікавасць у аўдыторыі, і Анатоль Аляксандравіч з гатоўнасцю адказваў на ўсе пытанні.
Студэнты атрымалі незабыўнае ўражанне ад сустрэчы, паколькі Анатоль Аляксандравіч з задавальненнем дзяліўся ўласным вопытам і быў адкрыты для творчай шчырай размовы. Маладыя людзі даведаліся шмат новага пра дзейнасць Арганізацыі, аб шматграннай і цікавай працы перакладчыка. Хочацца пажадаць Анатолю Аляксандравічу плённай і цікавай працы, а нашым студэнтам — новых выдатных сустрэч з цікавымі людзьмі, прафесіяналамі сваёй справы.
Арганізавала сустрэчу А. І. Маркасьян, дацэнт кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў
{gallery}2017/2017_10_04{/gallery}