Select your language

Паважаныя студэнты, магістранты і выпускнікі 2017-га года ФМА БДУ! Запрашаем Вас прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.

Загад аб правядзенні конкурсу, спіс секцый, інструкцыя аб парадку і ўмовах правядзення конкурсу, рэгістрацыйная форма, правілы афармлення работ прадстаўлены на сайце http://sws.bsu.by/RespKonk.htm.

Анлайн-рэгістрацыя удзельнікаў конкурсу праводзіцца да 7 лiстапада 2017 г. Работы, якія не прайшлі рэгістрацыю, конкурснымі камісіямі не разглядаюцца.

Працы на Секцыю № 14 "Міжнародныя адносіны. Сусветная эканоміка. Міжнароднае права. Мытная справа" здаюцца да 17 лістапада 2017 г. намесніку дэкана па навуцы В.Ф. Малашанкавай (аўд. 505) або адказнай за НДРС ФМА В. В. Валогінай. Работы на іншыя секцыі падаюцца да 14 лістапада 2017 г.

Па ўсіх пытаннях звяртацца да адказнай за НДРС ФМА Вольгі Віктараўны Валогінай Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..