19 кастрычніка 2017 г. у аўд. 520 на факультэце міжнародных адносін праводзіцца выніковая і бягучая атэстацыя навучэнцаў, акрамя суіскальнікаў, прымацаваных на два гады.
Атэстацыя праводзіцца ў адпаведнасці з главаміі 7 і 8 Палажэння аб. падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.12.2011 №561.
Графік праходжання атэстацыі:
13.00 — выніковая атэстацыя
На выніковую атэстацыю запрашаюцца аспіранты ўсіх спецыяльнасцяў апошняга года ўсіх формаў навучання з навуковымі кіраўнікамі.
З 11.00 — бягучая атэстацыя (астатнія навучэнцы з навуковымі кіраўнікамі або намеснікам загадчыка кафедры па навуцы):
11.00 — 07.00.15 Гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі
23.00.02 Палітычныя інстытуты, этнапалітычная канфлікталогія, нацыянальныя і палітычныя працэсы і тэхналогіі
11.30 — 12.00.10 Міжнароднае права, еўрапейскае права
12.00.03 Грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права
12.00 — 08.00.14 Сусветная эканоміка
12.30 — 10.02.19 Тэорыя мовы
10.02.20 Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства
10.02.22 Мовы народаў замежных краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, абарыгенаў Амерыкі і Аўстраліі (ўсходнія мовы)
24.00.01 Гісторыя і тэорыя культуры
Да агульнафакультэцкай атэстацыі аспіранты і дактаранты праходзяць бягучую атэстацыю на кафедрах. Нагадваем, што для аспірантаў, якія заканчваюць навучанне, на пасяджэннях кафедраў неабходна арганізаваць і заслухаць навуковы даклад па тэме дысертацыйнага даследавання (аформіць у выглядзе выпіскі пасяджэння кафедры з рашэннем).
Узоры неабходных дакументаў знаходзяцца на кафедрах.