У адпаведнасці з Планам правядзення стартап-мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь на 2017, зацверджаным Міністэрствам эканомікі, у Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ 10 кастрычніка пройдзе конкурс стартап-праектаў «Дзень эксперта», на якім удзельнікі змогуць прадставіць свае ідэі і атрымаць экспертную падтрымку ад прадпрымальнікаў. Падрабязная інфармацыя і форма заяўкі размешчаныя на сайце http://sbmt.start.by/expert-day/. Падаць заяўку можна да 7 кастрычніка. Пераможцы атрымаюць сертыфікат на праходжанне навучальнага курсу «Стартап за 9,5 тыдняў»