Select your language

3—4 кастрычніка 2017 г. на факультэце міжнародных адносін і юрыдычным факультэце БДУ адбудуцца лекцыі прафесара Лары Дзі Матэа (Універсітэт Фларыды, ЗША), прысвечаныя пытанням тлумачэння Канвенцыі ААН аб дагаворах міжнароднай куплі-продажу тавараў 1980 г. (Венская канвенцыя).

Прафесар Лары Дзі Матэа з'яўляецца аўтарам сусветна вядомых падручнікаў па міжнароднаму прыватнаму праву і міжнародным гандлі, а таксама шматлікіх артыкулаў, у тым ліку, у сферы арбітражу і выкладання права. Дарэчы, нядаўна ў прафесара Дзі Матэа выйшла новая кніга па міжнароднай куплі-продажы тавараў.

Лекцыі прафесара Лары Дзі Матэа ў Мінску закрануць наступную тэматыку:

International Contracting  3 кастрычніка, 15.0018.10, юрыдычны факультэт БДУ, аўдыторыя 513 (на англійскай мове з перакладам на рускую мову);
Private Law and "Rule of Law" 4 кастрычніка, 18.0021.00, ФМА БДУ, аўдыторыя 1202 (на англійскай мове).
Лекцыі адкрыты для наведвання усімі жадаючымі, аднак мы будзем удзячныя за праходжанне папярэдняй рэгістрацыі: https://goo.gl/forms/eLLgZXDUpZL95UrJ2

Па пытаннях звяртайцеся па адрасе: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Анонс падрыхтавала Вераніка Паўлоўская.