Select your language

Запрашаем прыняць удзел у працы XI Міжнароднага студэнцкага навуковага форуму рэгіянальных універсітэтаў «Студэнцкая навуковая зіма ў Брэсце —  2017», які будзе праходзіць 1416 снежня 2017 ва ўстанове адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт».

У адпаведнасці з рэгламентам форуму, у складзе дэлегацыі павінен быць выкладчык універсітэта, які ўзначальвае групу студэнта і які будзе ўдзельнічаць у працы секцый у якасці члена журы. Дадзены форум праводзіцца адзінаццаты год і мае высокі рэйтынг сярод студэнтаў і выкладчыкаў шэрагу краін. На форум запрошаны і актыўна ўдзельнічаюць прадстаўнікі ўніверсітэтаў Беларусі, Украіны, Расіі, Казахстана, Германіі, Польшчы, Літвы, Малдовы.

У рамках форуму будзе праведзена абмеркаванне прапаноў дэлегацый аб магчымасці заключэння дамоваў аб супрацоўніцтве паміж універсітэтамі ў галіне навукова-даследчай працы студэнтаў і магістрантаў.

Па пытаннях удзелу ў міжнародным форуме звяртацца па тэлефонах: тэл. +37529 722 30 90, +375 33 640 30 24

Просім пацвердзіць удзел па электроннай пошце да 24.10.2017 года: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Інфармацыя аб адзінаццатым міжнародным студэнцкім навуковым форуме, а таксама матэрыялы форумаў за 2006—2015 гады на сайце універсітэта www.bstu.by і сайце СНЭО «ЭКОМ» ecom.bstu.by