Select your language

27 верасня адбылася чарговая (чацвёртая) сустрэча з цыклу практычных сустрэч студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" з прадстаўнікамі беларускай бізнес-супольнасці.

Сваімі ведамі пра асаблівасці рэгістрацыі і ліквідацыі бізнэсу ў Беларусі падзяліўся Іван Генадзьевіч Куксенка, юрыст, ліквідатар, антыкрызісны кіраўнік. Дзякуй вялікі ад студэнтаў і выкладчыкаў за адкрыты дыялог і прафесійныя таямніцы, якімі падзяліўся з намі Іван!