Паважаныя калегі! У чацвер, 28 верасня 2017 года, адбудзецца вэбінар на англійскай мове на тэму «Лепшыя практыкі адсочвання, архівавання і абмену навуковымі дадзенымі», які правядуць Іэн Грынашкевіч, кіраўнік аддзела публікацыі дадзеных Springer Nature, і Алекс Бэл, бібліятэкар і спецыяліст па навуковых дадзеных Універсітэта Бата (Вялікабрытанія).
Вэбінар пачне Алекс Бэл, ён растлумачыць, як адсочванне, архіваванне і распаўсюджванне навуковых дадзеных адбываецца ва Універсітэце Бата. У сваім выступе Алекс падзеліцца вопытам і адкрые атрыманыя ўрокі з працы з рознымі сістэмамі, растлумачыць іх узаемадзеянне з больш шырокай экасістэмай навуковых дадзеных. Затым ен раскажа аб ініцыятывах выдавецтва Springer Nature і індустрыі ў цэлым, накіраваных на павышэнне ўзроўню паўторнага выкарыстання і надзейнасць публікуемых даследаванняў.
- чацвер 28 верасня, 2017
- 16:00 – 17:00, Мінск
- Мова: англійская.
Далучайцеся, каб даведацца больш аб эфектыўнай працы з навуковымі дадзенымі! Усё, што вам трэба — гэта падключэнне да Інтэрнэту.
Запрашаем вучоных, інфармацыйных работнікаў і супрацоўнікаў бібліятэк!