Подождите, идет загрузка сайта ...

На факультэце міжнародных адносін БДУ пры садзейнічанні Цэнтра моладзевых інавацый плануецца выданне дзевятнаццатага выпуску зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў. Публікацыі залічваюцца як удзел у НДРС, маюць значэнне пры зніжэнні аплаты студэнтам платнай формы навучання. Выпусках зборніка прысвойваецца ISSN, ажыццяўляецца іх абавязковая рассылка па асноўных бібліятэках краіны.

Тэрміны падачы артыкулаў: да 15 лістапада 2017 г. уключна (тэрміны могуць працягвацца, сочыце за сайтам www.nirs.by)

Дзевятнаццаты зборнік выйдзе 31 студзеня 2018 г.

Тэматыка артыкулаў:

  • эканоміка
  • фінансы і банкаўская справа
  • менеджмент
  • маркетынг
  • дзяржава і права
  • права і юрыспрудэнцыя
  • паліталогія
  • гісторыя
  • міжнародныя адносіны
  • міжнародны турызм
  • мытная справа
  • культуралогія
  • лінгвакраіназнаўства
  • сучасныя замежныя мовы і іншыя.

Патрабаванні да афармлення артыкулаў і дадатковую інфармацыю глядзіце на сайце www.nirs.by або ТУТ

Калі ў Вас узніклі якія-небудзь пытанні – звяртайцеся ў навуковы студэнцкі савет факультэта міжнародных адносін БДУ

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках