Пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь запрашае наведаць бліжэйшыя мерапрыемствы, прысвечаныя тэатральнаму мастацтву Японіі, якія пройдуць у рамках фестывалю «Японская восень у Беларусі 2017».
Гледачам прапануецца паглядзець незвычайную пастаноўку спектакля «Маркіза Дэ Сад» па п'есе японскага пісьменніка Юкіо Місімы (23—24 верасня 2017 года ў 15:00 Мінская школа-студыя тэатральнага мастацтва пад кіраўніцтвам Алега Коца, вул. Караля 2) і наведаць лекцыю «Сучаснае мастацтва Японіі: Тэатр постмадэрну. Мацумото Юкичи і Миура Мотой» (26 верасня 2017 а 17:00, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, вул. Някрасава, 3).
Таксама азнаёміцца з дэталямі мерапрыемстваў можна на сайце Пасольства Японіі на старонцы фестывалю «Японская восень у Беларусі 2017»: http://www.by.emb-japan.go.jp/itpr_ru/culture_nihonnoaki2017_news.html