Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» выказвае ўдзячнасць нашаму факультэту за супрацоўніцтва ў галіне працы з моладдзю і студэнтамі, а таксама дзякуе студэнтцы 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа" Кацярыне Фёдараўне Дваяжонавай за творчасць, актыўнасць і адказнасць, праяўленыя ёю ў перыяд удзелу ў праекце «Замкі Беларусі—-2017» (з 15.07.17 па 26.07.2017 г.) у якасці дырэктара па адміністратыўнай частцы.
З 15 ліпеня па 5 жніўня 2017 года ў г.п. Мір на тэрыторыі Замкавага комплексу "Мір" праводзіўся міжнародны валанцёрскі археалагічны лагер «Замкі Беларусі—-2017». Праект рэалізоўваўся Рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» сумесна з Замкавым комплексам "Мір". У валанцёрскім лагеры прынялі ўдзел маладыя людзі ад 18 да 30 гадоў з Беларусі, Расіі, Кітая, Турцыі і Егіпта і Партугаліі.