15 верасня 2017 г. адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў факультэта міжнародных адносін БДУ з Паслом Японіі ў Рэспубліцы Беларусь Хірокі Такунага. Сустрэча выклікала вялікую цікавасць у студэнтаў ФМА, у тым ліку тых, хто вывучае японскую мову. Гэта вызначыла афіцыйныя мовы сустрэчы: рускую і японскую.
Госця прывітаў дэкан факультэта міжнародных адносін, доктар гістарычных навук, прафесар Віктар Генадзьевіч Шадурскі.
Падчас сустрэчы спадар Пасол расказаў студэнтам і выкладчыкам аб узроўні знешнепалітычнага супрацоўніцтва Японіі з краінамі-суседзямі: Кітаем, КНДР і Рэспублікай Карэяй, асвятліў спрэчныя моманты ў япона-расійскіх адносінах, а таксама надаў значную ўвагу пытанням беларуска-японскага эканамічнага супрацоўніцтва.
Пасля кароткага выступу спадар Пасол адказаў на розныя пытанні студэнтаў: ад эканоміка-вытворчага складніка тавараабароту Беларусі і Японіі да знешнепалітычнай стратэгіі Японіі да краін свету. Таксама, адказваючы на пытанні студэнтаў, спадар Такунага з гумарам успомніў і час свайго студэнцтва, а таксама падзяліўся ўражаннямі пра Беларусь.
У канцы сустрэчы спадар Пасол падзякаваў студэнтам, выкладчыкам і дэкану факультэта за сардэчны прыём і яшчэ доўга ўжо ў нефармальнай абстаноўцы адказваў на пытанні, якія цікавілі аўдыторыю.
Дзмітрый Бялько