Подождите, идет загрузка сайта ...

Міжнародная юрыдычная фірма Sorainen запрашае студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцяў прыняць удзел у спецыяльным праекце кампаніі — Sorainen Student Academy, дзе старэйшыя юрысты і партнёры фірмы дзеляцца практычнымі ведамі і парадамі ў дзелавой і ў той жа час камфортнай, сяброўскай атмасферы.

Акадэмія ўяўляе сабой цыкл бясплатных семінараў, якія праходзяць 1 раз у месяц у вячэрні час адначасова ва ўсіх офісах фірмы (Беларусь, Літва, Латвія і Эстонія), што дазваляе ўсталяваць кантакты з замежнымі студэнтамі юрыдычных факультэтаў універсітэтаў краін Прыбалтыкі.

Sorainen Student Academy — гэта:

  • праца над рэальнымі кейсамі;
  • рэгіянальны Moot Court;
  • прафесійны вопыт адразу ў некалькіх юрыдычных практыках.

Праграма разлічана на студэнтаў 24 курсаў.

Патрабаванні да ўдзельнікаў: высокі сярэдні бал; веданне англійскай мовы; моцная матывацыя вывучыць практычны бок юрыспрудэнцыі.

Для ўдзелу ў адборы неабходна запоўніць анкету на сайце www.sorainen.com/by  і адправіць яе на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. да 30 верасня 2017 г.

Удзел у семінарах бясплатны!

Кантактная асоба:

Алена Шавялёва (HR менеджэр фірмы Sorainen), тэл. +375 17 306 2102

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках