Установа адукацыі "Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў, і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» запрашае прайсці перападрыхтоўку па спецыяльнасці 1-24 01 71 «Правазнаўства» спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, студэнтаў старэйшых (двух апошніх) курсаў, а таксама тых, хто навучаецца ў магістратуры.
Форма навучання — завочная.
Тэрмін навучання — 21 месяц.
Залічэнне праводзіцца па выніках сумоўя ў Інстытуце.
Навучанне платнае. Кошт за адзін год навучання 750 беларускіх рублёў —для грамадзян Рэспублікі Беларусь; 1200 беларускіх рублёў — для замежных грамадзян.
Для паступлення неабходна прадставіць наступныя дакументы:
- заяву на імя дырэктара Інстытута;
- арыгінал і копію дыплома аб вышэйшай адукацыі;
- выпіску з працоўнай кніжкі (пры наяўнасці);
- тры фатаграфіі памерам 3х4;
- медыцынскую даведку (форма 1 здр / у-10);
- пашпарт і ксеракопію пашпарта (стар. 30-33);
- арыгінал і копію пасведчання аб прызнанні дакумента аб адукацыі, выдадзенага ў замежнай дзяржаве, і ўстанаўленні яго эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументу аб адукацыі Рэспублікі Беларусь (для асоб, якія атрымалі вышэйшую адукацыю ў арганізацыях замежных дзяржаў, за выключэннем асоб, якія атрымалі вышэйшую адукацыю ў Расійскай Федэрацыі);
- пісьмовую згоду (дазвол) рэктара ўстановы вышэйшай адукацыі, у якім навучаецца студэнт, з указаннем курса навучання або ступені вышэйшай адукацыі ўстановы адукацыі (для студэнтаў старэйшых курсаў устаноў вышэйшай адукацыі).
Дакументы прадстаўляюцца ў Інстытут па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 14, к. 214
тэл. 327-29-13, 327-40-56
Тэрмін прыёму дакументаў: да 10 кастрычніка 2017 г.
Па заканчэнні навучання асобам, якія паспяхова прайшлі курс перападрыхтоўкі, якія здалі дзяржаўны экзамен і абаранілі дыпломную працу, прысвойваецца КВАЛІФІКАЦЫЯ «Юрыст» і выдаецца ДЫПЛОМ аб перападрыхтоўцы дзяржаўнага ўзору.
Інфармацыя аб перападрыхтоўцы па спецыяльнасці «Правазнаўства» маецца таксама на сайце Інстытута: http: //lawinstitute.bsu.by
Ліц.. № 02100/465 выдадзена Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, сапраўдная да 29 красавіка 2019 г