Курсы для студэнтаў БДУ па вывучэнні кітайскай мовы стартуюць 2 кастрычніка (вул. Кальварыйская, 9, каб. 418). Праграма разлічана да чэрвеня 2018 года. Заняткі арганізуюцца ў вячэрні час 3 разы на тыдзень па 2 акадэмічныя гадзіны.
Слухачы пройдуць курс граматыкі і лексікі кітайскай мовы, разаўюць навыкі ўспрымання кітайскай мовы на слых, а таксама асвояць практыку чытання і маўлення. Навучальныя групы фармуюцца ў колькасці 12 чалавек.
Заняткі праводзяць вопытныя выкладчыкі БДУ і носьбіты кітайскай мовы. Па заканчэнні праграмы запланаваны іспыт.
Арганізатары курсаў інфармуюць, што ўсе, хто паспяхова вытрымае выніковае выпрабаванне, атрымаюць сертыфікат, які дасць магчымасць гадавой стажыроўкі ў КНР. Навучанне платнае. Запіс на курсы да 25 верасня па адрасе вул. Кальварыйская, 9, каб. 418.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 259 70 16.