У адпаведнасці з Палажэннем "Аб парадку правядзення конкурсу навукова-даследчых работ дактарантаў, аспірантаў, суіскальнікаў і студэнтаў для іх выканання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных Міністэрствам адукацыі на вылучэнне грантаў», зацверджаным загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2014 № 561, аб'яўлены конкурс навукова-даследчых работ дактарантаў, аспірантаў, суіскальнікаў і студэнтаў для іх выканання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных Міністэрствам адукацыі на вылучэнне грантаў на 2018 год. Інфармацыя аб ўмовах правядзення конкурсу і аб афармленні заявачных дакументаў прадстаўлена на сайце аддзела НДРС БДУ www.nirs.bsu.by ў раздзеле «Дакументы».
Праекты, вылучаныя на конкурс на пасяджэнні Савета БДУ 27.06.2017 (пратакол №10) і аформленыя ў адпаведнасці з усталяванымі правіламі (у папяровым (4 экз.) і электронным выглядзе), трэба прадставіць да до 15.09.2017 г у ГУН:
- для дактарантаў, аспірантаў і суіскальнікаў — Бабруйская, 9, каб. № 414, Баравік Наталля Міхайлаўна, тэл. 209-51-73 (аддзел аспірантуры і дактарантуры);
- для студэнтаў — Бабруйская, 9, каб. № 418, Казлоўская Галіна Вітальеўна, тэл. 209-54-27 (аддзел НДРС).