Select your language

З 23 жніўня па 2 верасня ў г. Кранево (Балгарыя) праходзіў Моладзевы чэмпіянат свету па шашках—64. У ім прынялі ўдзел каля 200 спартсменаў з 11 краін свету. У выніку ўпартай барацьбы студэнт другога курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» ФМА Уладзіслаў Валюк заваяваў тытул чэмпіёна Свету ў хуткай праграме сярод юнакоў да 20 гадоў. А студэнтка першага курса біялагічнага факультэта Аляксандра Спірына заняла другое месца ў асноўнай праграме сярод дзяўчат да 20 гадоў.

Віншуем нашых спартсменаў з добрым вынікам!