Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў аб'яўляе новыя конкурсы:
- конкурс сумесных навуковых праектаў з Расійскім фондам фундаментальных даследаванняў "БРФФД—РФФД—2018", тэрміны падачы заявак па 2 кастрычніка 2017 г.
- конкурс сумесных навуковых праектаў з Румынскай акадэміяй "БРФФД—РА—2018", тэрміны падачы заявак па 20 кастрычніка 2017 г.
- конкурс сумесных навуковых праектаў з Нацыянальным фондам натуральных навук Кітая "БРФФД—НФЕНК 2018", тэрміны падачы заявак па 10 кастрычніка 2017 г.
- сумесны конкурс даследчых праектаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук Украіны "НАНБ (БРФФД)—НАНУ—2018", тэрміны прыёму заявак з 15 жніўня па 10 кастрычніка 2017 г.
- сумесны тэматычны конкурс фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў па праблемах Брэсцкай вобласці "БРФФД—Брэст—2017", тэрміны падачы заявак па 18 жніўня 2017 г.
- сумесны тэматычны конкурс з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для маладых навукоўцаў "БРФФД—Мінадукацыі М—2018", тэрміны падачы заявак па 30 лістапада 2017 г.
Падрабязная інфармацыя знаходзіцца на сайце БРФФД http://fond.bas-net.by.