Каманда ФМА БДУ прыняла ўдзел 9-ых «Алімпійскіх гульнях па правах чалавека» — міжнародным конкурсе па правах чалавека ім. Нэльсана Мандэлы. Конкурс праходзіў з 17 па 21 ліпеня ў Палацы Нацый (Жэнева, Швейцарыя). У гэтым годзе на мерапрыемстве было прадстаўлена 36 універсітэтаў з 25 краін свету.
Віншуем каманду ФМА ў складзе студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Аляксандры Багуслаўскай і Паола Маршына, якая заняла 6 месца, пакінуўшы ззаду каманды з Бразіліі (Універсітэт Сан-Паўлу), Японіі (Універсітэт Токіо), Італіі (Універсітэт П'емонта), Швейцарыі ( універсітэт Люцэрна), Аўстраліі (універсітэт Макуоры), Германіі (універсітэт Фрыдрыха — Аляксандра), Індыі (Нацыянальны Юрыдычны ўніверсітэт Гуджарат), Кітая (Фуданьскі ўніверсітэт).
Акрамя паспяховага выступлення каманды, Аляксандра Багуслаўская заняла 8 месца ў намінацыі Лепшы прамоўца.
Выказваем падзяку трэнерам каманды — выкладчыкам кафедры міжнароднага права Ганне Віктараўне Таляронак і Наталлі Віктараўне Карканіцы.
Жадаем нашым выкладчыкам і ўдзельнікам натхнення і далейшых перамог!
{gallery}2017/2017_07_21{/gallery}