Select your language

 Запрашаем вас прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі "МІКРАГІСТОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ПАЎСЯДЁННАСЦІ: новы погляд на гістарычную і культурную спадчыну", якая адбудзецца 6 кастрычніка 2017 г. у горадзе Браслаў Віцебскай вобласці, Беларусь.

Арганізатар канферэнцыі: Навукова-даследчая ўстанова культуры «Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы БДУ і ПДУ.

Тэматычныя напрамкі работы канферэнцыі:

  • Мікрагісторыя і гісторыя штодзённасці ў сістэме сучасных гістарычных і гуманітарных ведаў.
  • Традыцыі і сучасныя тэндэнцыі ў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі мікрагісторыі і гісторыі штодзённасці.
  • Крыніцы па мікрагісторыі і гісторыі штодзённасці: актуальныя пытанні выяўлення і інтэрпрэтацыі.
  • Адлюстраванне штодзённасці і мікрагісторыі у дзейнасці музейных і архіўных устаноў.
  • Творы літаратуры і мастацтва як адлюстраванне мікрагісторыі і гісторыі штодзённасці.
  • Археалагічны матэрыял як крыніца па мікрагісторыі і гісторыі штодзённасці.
  • Этнаграфічнае вывучэнне лакальнай гісторыі і побыту.
  • Штодзённасць адукацыі і педагагічнага працэсу.
  • Мікрагісторыяі штодзённасць ва ўмовах ваеннага часу.
  • Турызм як спецыфічная сфера штодзённасці.
  • Царкоўная мікрагісторыя і  гісторыя штодзённасці ў святле рэлігійных практык.
  • Асоба і яе роля ў мікра- і макрагісторыі.
  • Мясцовыя святы і абрады: альтэрнатыва, працяг і апафеоз штодзённасці.

Зборнік будзе выдадзены да пачатку работы канферэнцыі. Магчыма як вочны, так і завочны ўдзел.

Пры завочным ўдзеле паштовая рассылка аўтарскіх асобнікаў зборніка будзе праведзена да канца кастрычніка 2017 г.

Чакаем вашыя заяўкі і артыкулы ў тэрмін да 24 верасня 2017 г.

Падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу, парадку падрыхтоўкі і падачы матэрыялаў і заяўкі на ўдзел ТУТ або на сайте http://konferencii.ru/info/120514.