Сустрэча са студэнтамі першага курса факультэта міжнародных адносін адбудзецца 31 жніўня 2017 г. (чацвер) у 12:00 ва ўнутраным дворыку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ля ўваходу ў галоўны корпус (калі ласка, сачыце за зменамі на сайце — у выпадку складаных умоў надвор'я сустрэча можа быць перанесена ў хол галоўнага корпуса БДУ).
Пасля агульнага сходу а 13 гадзіне адбудуцца сустрэчы першакурснікаў з прафесарска-выкладчыцкім складам кафедраў у корпусе ФМА.
- Спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны" — аўд. 1201
- Спецыяльнасць "Міжнароднае права" — аўд. 1202
- Спецыяльнасць "Мытная справа" — аўд. 601
- Спецыяльнасць "Сусветная эканоміка" — аўд. 1301
- Спецыяльнасць "Менеджмент" — аўд. 701
- Спецыяльнасць "Лінгвакраіназнаўства" — аўд. 1009