Select your language

10 ліпеня 2017 г. адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў факультэта міжнародных адносін БДУ з дэлегацыяй з Нідэрландаў у складзе Генеральнага сакратара Міністэрства замежных справы Каралеўства Нідэрландаў Йоханны Брандт, Кіраўніка еўрапейскага дэпартамента Міністэрства замежных справы Каралеўства Нідэрландаў Дафні Бергсма, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Каралеўства Нідэрландаў у Рэспубліцы Польшча і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Рона ван Дартэля і Часовага Паверанага ў справах Каралеўства Нідэрландаў у Беларусі Паула ван Ооствейна. Сустрэча прайшла ў рамках комплексу мерапрыемстваў, прымеркаваных да адкрыцця аддзялення Пасольства Каралеўства Нідэрландаў у Мінску. Рабочай мовай сустрэчы была англійская. У сустрэчы прынялі ўдзел дэкан факультэта Віктар Генадзьевіч Шадурскі і дацэнт Уладзіслаў Валер'евіч Фральцоў.

У час размовы былі закрануты пытанні кааперацыі і перспектывы ўзаемнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Нідэрландамі, некаторыя аспекты знешняй палітыкі Каралеўства, у тым ліку і ўзаемаадносіны краіны з ЕС, а таксама падведзены вынікі праведзенай Парламенцкай Асамблеі АБСЕ ў Мінску. Вялікая ўвага была ўдзелена гендэрнаму пытанню. В. Г. Шадурскі падзяліўся з гасцямі з Нідэрландаў поспехамі факультэта ў пытаннях дасягнення гендэрнай роўнасці.

Пазней ўдзельнікі сустрэчы змаглі пагутарыць паміж сабой на розныя тэмы ў нефармальнай абстаноўцы за кубкам гарбаты, што спрыяла больш блізкаму знаёмства. Госці падзяліліся сваімі ўражаннямі аб Беларусі, распавялі пра планы на будучыню і, зрабіўшы некалькі фотаздымкаў з удзельнікамі сустрэчы, абяцалі наведаць ФМА БДУ яшчэ раз. 

{gallery}2017/2017_07_10{/gallery}