Select your language

У Дзяржаўнай установе адукацыі «Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» арганізавана выданне першага ў краіне спецыялізаванага зборніка «Магістэрскі веснік». Плануецца, што ў дадзеным выданні будуць публікавацца вынікі навукова-даследчай работы магістрантаў Рэспублікі Беларусь. У рэдакцыйную калегію зборніка ўвайшлі сапраўдныя члены, члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і вядучыя навукоўцы ВНУ рэспублікі. Зборнік публікуе на дзяржаўных мовах Рэспублiкi Беларусь і англійскай мове артыкулы магістрантаў па наступных навуковых напрамках: біялагічныя навукі, тэхнічныя навукі, хімічныя навукі, фізіка-матэматычныя навукі, эканамічныя навукі і мастацтвазнаўства. БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА