Аб'яўляецца адбор у каманды факультэта міжнародных адносін БДУ на конкурсы ім. Ф. Джэсапа і ім. Б. Тэлдэрса 2018 г.!
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" 2–3 курсаў, а таксама 4 і 5 курсаў, якія плануюць у 2017/2018 навучальным годзе навучанне ў магістратуры ФМА БДУ.
Для ўдзелу ў адборы неабходна рэгістрацыя. Зарэгістравацца можна, запоўніўшы анкету ТУТ.
Зарэгістраваным будзе выслана заданне для падрыхтоўкі да конкурснага адбору. На адборы, які будзе праходзіць у форме мадэлявання пасяджэння Міжнароднага Суда ААН, удзельнікі прадставяць падрыхтаваныя імі прававыя пазіцыі дзяржаў-удзельнікаў спрэчкі як за істца, так і за адказчыка. Размеркаванне ўдзельнікаў на істцоў і адказчыкаў будзе праходзіць выпадковым чынам непасрэдна перад адборам.
Графік правядзення адбору:
да 19.06 уключна — рэгістрацыя на ўдзел у адборы
20.06 — дата адпраўкі задання зарэгістраваным удзельнікам
28.06 — прадстаўленне пазіцыі на змадэляваным пасяджэнні Міжнароднага Суда ААН.
Чакаем вас на адборы!