Віншуем аўтарскі калектыў манаграфіі «Лінгваметадычныя і псіхолага-педагагічныя аспекты выкладання прафесійна арыентаванай англійскай мовы ў ВНУ", якая стала Лаўрэатам Міжнароднага конкурсу вучэбна-метадычнай, вучэбнай і навуковай літаратуры «Залаты Карыфей» у намінацыі «Педагагічныя навукі» (Расійская Федэрацыя). Рэспубліку Беларусь і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прадставіла загадчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў дацэнт Святлана Аляксееўна Дубінка ў раздзеле «Лінгвакультуралагічная і метадычныя падыходы да моўнай падрыхтоўкі студэнтаў эканамічных спецыяльнасцяў у ВНУ Расіі і Беларусі: падабенства і адрозненне».
Жадаем аўтарам новых дасягненняў у міжнародным навуковым супрацоўніцтве і далейшых творчых поспехаў!