Select your language

Студэнты 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Валерыя Каталасава, Леў Закроеў і Наталля Хадасевіч (старшы выкладчык Кукьян Е. П.) прынялі актыўны ўдзел у міжнародным анлайн конкурсе відэапраектаў Spanish in a day і выйшлі ў фінал.

Мэтай дадзенага конкурсу, які праводзіцца ўжо ў другі раз, з'яўляецца матывацыя людзей, якія вывучаюць іспанскую мову. Задача мерапрыемства заключалася ў тым, каб прадставіць адзін дзень з жыцця тых, хто вывучае гэтую замежную мову.

Нашы студэнты расказалі ў сваім роліку аб тым, чаму яны выбралі іспанскую мову для асваення і як яны яе вывучаюць на факультэце міжнародных адносін БДУ.

Першакурснікі надалі гэтай працы шмат асабістага часу і вельмі хацелі б перамагчы і выйграць паездку ў Іспанію. Першы этап пройдзены пасля рашэння кампетэнтнага журы ў Іспаніі. А канчатковы вынік будзе вядомы пасля галасавання ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук.

Таму мы просім усіх праявіць ўдзел і ацаніць дадзенае відэа, напісаць свае каментары і водгукі. Яны вельмі важныя для студэнтаў не толькі для перамогі, але і для далейшага самаўдасканалення на нялёгкім шляху заваявання іспанскай мовы.

Прагаласаваць за відэаролік нашых студэнтаў можна, прайшоўшы па спасылцы: https://www.facebook.com/concedecine/videos/2094162977477280/. У галасаванні вельмі важна паставіць лайк і напісаць каментар на арыгінальнай старонцы конкурсу!