25 мая 2017 года на базе кафедры германскіх моў адбыўся семінар "Швейцарыя. Палітычны лад", арганізаваны Фондам Роберта Боша і Інстытутам нямецкіх даследаванняў БДУ. Працай семінара кіравала лектар Фонда Роберта Боша Грэта Вагнер. Вялікую дапамогу ў правядзенні мерапрыемства аказала лектар службы германскіх акадэмічных абменаў (DAAD) Сюзана Бандау. Тэматыка семінара адпавядала актуальнай палітычнай сітуацыі ў краінах еўрапейскага рэгіёну, у прыватнасці Швейцарыі і Германіі. Метадычнымі задачамі з'яўляліся: актуалізацыя краіназнаўчай лічбавай, падзейна-культурнай інфармацыі пра краіны; палітычны лад, прагрэсіўная выбарная сістэма, функцыі дзяржаўных органаў кіравання, інстытут прэзідэнцтва. Выкладчыкам быў прапанаваны для аналізу цікавы грамадска-палітычны і гісторыка-культурны блок моўных і маўленчых матэрыялаў, якія адлюстроўваюць самабытнасць Швейцарыі і ФРГ. Удзельнікі семінара выконвалі розныя формы групавой, парнай, індывідуальнай працы, актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіі. Быў праведзены параўнальны аналіз палітычных сістэм Швейцарыі і іншых еўрапейскіх краін. Таксама абмяркоўваўся фільм пра выбары ў Швейцарыі. Семінар быў надзвычай змястоўным і плённым і прайшоў у сяброўскай атмасферы. Шчыры дзякуй арганізатарам!
{gallery}2017/2017_05_25_02{/gallery}