У канцы навучальнага года калектыў кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў выказвае ПАДЗЯКУ студэнтам, якія прымалі самы актыўны ўдзел у навукова-грамадскай дзейнасці факультэта міжнародных адносін і кафедры. У першую чаргу, гэта пераможцы конкурсу па міжнародным праве імя Ф. Джэсапа (Jessup International Law Moot Court Competition) – каманда студэнтак 3 і 4 курсаў спецыяльнасці "Міжнароднае права", якія занялі 1 месца сярод каманд, якія ўдзельнічалі ў паказальных выступах (Best Exhibition Team): Дар'я Богдан, Маргарыта Змачынская, Лiлiт Ерыцыян, Лізавета Чаканава. Асаблівая падзяка пераможцам ¼ фіналу конкурсу прамоўніцкага мастацтва на англійскай мове International Public Speaking Competition, які праходзіў 3 сакавіка 2017 г. на ФМА БДУ, студэнтам 1-4 курсаў спецыяльнасцяў "Міжнароднае права", "Міжнародныя адносіны" Анастасіі Хіоні, Даніэле Белай. Таксама хочацца сказаць вялікі дзякуй пераможцам і ўдзельнікам IX Міжнароднага конкурсу студэнцкіх праектных работ на замежных мовах "Узаемадзеянне моў і культур – умова паспяховага развіцця грамадства" (МІПСА, 24.03.2017): Зміцеру Залескаму (3 МП), Аляксандры Янушкевіч (3 МП), Веры Мінінай (4 ЛСВ), Паліне Ядагалдзіс (4 ЛСВ), Кацярыне Гарадзецкай (3 МП), Крысціне Казловай (3 МП), Паўлу Лашуку (3 МП), Паола Маршыну (4 МП), Анастасіі Хіоні (4 МП). Актыўна працаваў у гэтым навучальным годзе лінгвакраязнаўчы клуб «Britain and America in Focus" (кіраўнік клуба – В. В. Навумовіч). Словы падзякі адрасуем прэзідэнту клуба Ахмеду Хаджамурадаву (2 курс МА), а таксама актыўным членам клуба Дар'і Безкаравайнай, Глебу Беладзеду, Марыі Зайкоўскай, Крысціне Заяц, Раману Курбека, Вользе Машніцкай, Віялеце Пацыенак, Аляксею Стрэчань, Мікіту Тарас і Аляксандры Янкевіч.
Жадаем усім студэнтам паспяховай здачы летняй сесіі і далейшых поспехаў!

