Select your language

ФМА — гэта вялікая дружная сям'я. У цяперашні час на ФМА праходзяць навучанне каля 2500 студэнтаў, у тым ліку каля 500 замежных студэнтаў з 30 краін. Кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў дае магчымасць замежным студэнтам вывучаць англійскую мову як другую замежную. Акрамя вучэбнай дзейнасці, замежныя студэнты прымаюць актыўны ўдзел як у навуковай дзейнасці, так і ў розных культурных і спартыўных мерапрыемствах факультэта і кафедры. 25 мая замежныя студэнты пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка В. В. Ткачэнка арганізавалі, стаўшы ўжо традыцыйным, вечар «На мове сяброўства». Удзельнікі вечарыны, студэнты I курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", пачаынаючыя вывучаць англійскую мову, Уладзімір Грыгаран (Арменія), Дастанджон Шамсудзінаў (Таджыкістан), Атсубджан Муратбаеў (Туркменістан), Гурбансултан Алымава (Туркменістан), Роза Цімурханава (Туркменістан), Атаджан Муратбаеў ( Туркменістан), Бегмырад Ашыров (Туркменістан), Кацярына Балабышка (Расія), пазнаёмілі гасцей вечара (выкладчыкаў кафедры і студэнтаў з іншых груп) з багатай гісторыяй, традыцыямі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, культурай, звычаяміі сваіх краін. Творчая праграма вечара адрознівалася жанравай насычанасцю. Акрамя прэзентацый і цікавай культурнай праграмы, замежныя студэнты здзівілі гасцей вечара сваёй нацыянальнай кухняй. Такія вечары спрыяюць развіццю супрацоўніцтва паміж замежнымі і беларускімі студэнтамі факультэта міжнародных адносін і ўніверсітэта.

Мы жадаем замежным студэнтам паспяховай здачы летняй сесіі і далейшых творчых поспехаў!

{gallery}2017/2017_05_25{/gallery}