16 мая 2017 г. адбылася Рэспубліканская алімпіяда па менеджменце. У ёй прынялі ўдзел 60 студэнтаў і магістрантаў з 13 устаноў вышэйшай адукацыі рэспублікі. Удзельнікі Алімпіяды паспяхова справіліся з пастаўленымі задачамі, паказалі высокі ўзровень ведаў у галіне менеджменту якасці, крэатыўнасць мыслення, уменне працаваць у камандзе.
Сярод пераможцаў Алімпіяды магістрант нашага факультэта спецыяльнасці "Кіраванне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах" Вікторыя Сяргееўна Громава. Вікторыя ўдастоена Дыплома за прасоўванне інфармацыйных тэхналогій у галіне медыцынскіх паслуг і Дыплома за арыгінальнасць і крэатыўнасць прэзентацыі тэмы «Уплыў развіцця інфармацыйных тэхналогій на забеспячэнне якасці прадукцыі, паслуг і працэсаў на прыкладзе стаматалагічных паслуг», выкарыстанне відэаматэрыялаў.
Віншуем Вікторыю Сяргееўну Громаву, жадаем ёй поспехаў і перамог у далейшым, а таксама дзякуем навуковаму кіраўніку Ірыне Сцяпанаўне Палонік за годную падрыхтоўку магістранта!