Select your language

Паважаныя студэнты! 29 мая кафедра міжнароднага права арганізуе чарговы Mooting Meeting — агульную сустрэчу каманд ФМА БДУ на спаборніцтвы па міжнароднаму публічнаму праве сезона 2016-2017 гг.

На сустрэчу запрашаюцца ўсе студэнты, якія жадаюць прыняць удзел у спаборніцтвах па міжнароднаму праву ў наступных сезонах або якія проста цікавяцца мут-корт рухам.

У нефармальнай абстаноўцы ўдзельнікі спаборніцтваў па міжнароднаму праву, міжнароднымаму гуманітарнаму праву, праве правоў чалавека, міжнароднаму інфармацыйнаму праву і іх трэнеры абмяркуюць вопыт удзелу ў мут-кортах мінулага сезону, узлёты і падзенні, памылкі і знаходкі.

Гэта магчымасць пачуць уражанні аб конкурсах ад саміх удзельнікаў, задаць удзельнікам і трэнерам пытанні, якія вас цікавяць, падзяліцца ідэямі на будучы год.

Сустрэча адбудзецца 29 маяў 18.30 у аўдыторыі 708.

Будзем рады бачыць вас!