У сераду, 24 мая, прайшла сустрэча студэнтаў факультэта міжнародных адносін, якія вывучаюць іспанскую мову, з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Эквадора ў Рэспубліцы Беларусь, спадаром Карласам Ларрэа. На сустрэчы таксама прысутнічалі работнікі пасольства Эквадора.
У сваім выступе спадар Пасол расказаў студэнтам пра сваю краіну. Былі закрануты розныя сферы развіцця: эканамічная сітуацыя Эквадора, прававая сістэма, навука і адукацыя, міжнародныя адносіны Эквадора з краінамі Лацінскай Амерыкі і Еўропы. У прыватнасці, спадар Пасол зрабіў акцэнт на тое, што звязвае Эквадор з Рэспублікай Беларусь і перспектывы іх развіцця. Прысутны на сустрэчы аташэ па ваеннай бяспецы распавёў студэнтам аб рабоце ўрада па забеспячэнню парадку ў краіне і аб супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь у гэтай сферы. З вялікай цікавасцю студэнты слухалі гасцей і, як гэта прынята на такога роду сустрэчах, задавалі пытанні на хвалюючыя іх тэмы, а менавіта — пра краіну, пра людзей, пра культуру, пра адукацыю і г.д.
Пасол адзначыў, што разглядаюцца перспектывы абмену студэнтамі і выкладчыкамі абедзвюх краін для больш цеснага супрацоўніцтва ў сферы навукі і адукацыі. Таксама ён прапанаваў праводзіць відэаканферэнцыі для студэнтаў і выкладчыкаў, што знайшло жывы водгук ва ўсіх прысутных. Сустрэча прайшла ў форме канструктыўнага дыялогу паміж спадаром Паслом і студэнтамі.
{gallery}2017/2017_05_24{/gallery}